Паняцце маркетынгу часта звязваюць з любой дзейнасцю ў сферы рынку, пры гэтым спасылаюцца на паходжанне і пераклад самога слова маркетынг (англ.: market — рынак, англ.: -ing — указвае на актыўную дзейнасць). Але гэта трактоўка была перагледжана і існуючыя азначэнні даўно перараслі гэта даслоўнае абазначэнне.
У 1965 г. было прапанавана наступнае азначэнне: «маркетынг — гэта практычная дзейнасць, сістэма кіраўнічых функцый, з дапамогай каторых арганізоўваюць і кіруюць комплексам дзеяў, якія звязаны з адзнакай пакупательскай здольнасці ўжывальнікаў, з яе ператварэннем у рэальны попыт на тавары і паслугі і набліжэннем гэтых тавараў да ўжывальнікаў для атрымання прыбытку ці якой-небудзь іншай мэты».
Амерыканская асацыяцыя маркетынга (АМА) у 1960 г. ухваліла паняцце маркетынга, у адпаведнасці з якім ен разглядаецца як прадпрымальніцкая дзейнасць, звязанная з накіраваннем патоку тавараў і паслуг ад вытворцаў да спажыўцоў. Але ўжо ў 1885 годзе гэтай жа асацыяцыяй была прызнана больш шырокае тлумачэнне: «Маркетынг уяўляе сабой працэс планавання і ажыццяўлення задумкі, ценаўтварэнне, прасоўванне і рэалізацію ідэй, тавараў і паслуг пры дапамозе абмену, задавальняючага мэты асоб ці арганізацый». Зараз існуе мноства азначэнняў маркетынгу. Адзін з вядучых і самы знакаміты спецыяліст у сферы маркетынгу Філіп Котлер дае наступнае азначэнне: «Маркетынг — від чалавецкай дзейнасці, накіраванай на задавальненне патрэб пры дапамозе абмена». Згодна дадзеным Амерыканская асацыяцыі маркетынгу, зараз азначэнняў маркетынга налічваецца больш за 2000. Асновай існавання маркетынгу з’яўляецца заўседнае ўзаемадзеянне попыту і прапанавання, якое з’яўляецца бесперапынным працэсам задавальнення і ўзнаўлення патрэб і жаданняў асобных індывідуумаў ці іх груп. Такім чынам, асновай маркетынгу служыць двухадзіны і ўзаемадапалняючы падход. З аднаго боку — дбайнае і ўсебаковае вывучэнне рынку, попыту, густу і патрэб, арыентацыя вытворчасці на гэтыя патрабаванні, з другога — актыўнае ўздзеянне на рынак і існуючы попыт, на фарміраванне патрэб і пераваг пакупнікоў.
Да таго, як маркетынг займеў шырокае ўжыванне ў эканамічнай практыке, атрыманне максімальнага прыбытку забяспечвалась рознымі шляхамі: экстэнсіўнае развіцце вытворчасці, гэта значыць простае павелічэнне аб’ему прадукцыі. Такой шлях называецца канцэпцыяй удасканальвання вытворчасці; канцэпцыя ўдасканальвання тавару, што азначае паляпшэнне якасці прадукцыі; канцэпцыя інтэнсіфікацыі камерцыйных намаганняў, якая прадугледжвае навязванне тавараў пакупніку. Спецыфіка маркетынгавага падходу патрабуе, каб любая прадпрымальніцкая дзейнасць была сканцэнтравана вакол спажыўца. Гэта значыць, што павінны вытварацца і пастаўляцца на рынак тавары, якія будуць безумоўна куплены, на якія абавязкова будзе попыт. «Вытвараць тое, што прадаеца, а не прадаваць тое, што вытвараецца», — асноўны лозунг маркетынгавага падходу да кіравання вытворчасцю і сбытам для любой арганізацыі. Што датычыцца мэт маркетынгу, то Ф.Котлер прыводзіць наступные погляды на іх: «дасягненне максімальна магчымага ўжывання, дасягненне максімальна спажывальніцкай задаволеннасці, прапанаванне максімально шырокага выбару, максімальнае павышэнне якасці жыцця». Маркетынг з’яўляецца рэальнай сістэмай, якая ўзгадняе знешнюю і ўнутраную дзейнасць фірмы, а таксама звязвае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў вытворчай сістэмы і сбыта тавараў і паслуг.
Новите коментари ще се изобразят след няколко минути...
Засега няма коментари, можете да бъдете първи...